Малітва перад выхадам у інтэрнэт
Усемагутны і вечны Божа Які стварыў нас на Сваё падабенства І загадаў нам шукаць усяго, што добрае, праўдзівае і выдатнае Асаблівым чынам ў цудоўнай выяве Твайго Адзінароднага Сына, Пана нашага, Езуса Хрыста Дазволь нам прасіць Цябе Праз заступніцтва Святога Ізыдора, біскупа і доктара, Каб у нашых падарожжах па інтэрнэце Мы накіроўвалі нашы рукі і вочы Толькі да таго, што згодна з Тваёй воляй І выяўлялі бы зычлівасць і цярпенне Да ўсіх душ, якія бы ні сустрэліся нам У імя Пана нашага Езуса Хрыста, Амэн!
|