Рэлігійныя песні
Песні на старонцы ММ
Галоўная
Пра нас
Нашы кляштары
Нашы святыя
Віртуальная паштоўка
Галерэя
Аб`явы
Спасылкі
Пошук
Бібліятэка
Францішканскі Ордэн Свецкіх
Поўны збор св Францішка
Скрынка малітваў
Форум
Гасцёўня
Мудрасць народаў
Францішканскія малітвы
Літургічнае чытанне
Прагноз надвор'я ў абласных гарадах Беларусі
Кухня на святы
Малітоўная Сустрэча Моладзі
Рыцарства Беззаганнай
Экспорт новостей
 

  Францішканскі Ордэн Свецкіх - Трэці Закон


 

Image  Святому Францішку прыпісваецца заснаванне трох Ордэнаў: аднаго для мужчын, другога для жанчын і трэцяга як для адных, так і для другіх. Да гэтага трэцяга могуць уступаць людзі не толькі вольнага стану, але і жанатыя, замужнія,а нават ксяндзы,біскупы або рымскія папы.

 

    Што маецца на ўвазе?

     Стыль жыцця св. Францішка так прывабліваў, што як агонь захапляў сэрцы цэлых людзкіх суполак. Акрамя патрабаваняў што ставіліся, не было праблем з прыняццем людзей нежанатых і незамужніх да супольнасці паслядоўнікаў. Складаней было калі да Францішка прыходзілі і прасілі аб прыняцце людзі злучаныя сакрамантам шлюбу. Адсюль "ідэя", каб спосаб жыцця св. Францішка практыкаваць ў сем'ях. Канешне, па меры магчымасці, бо не ўсё можа быць зрэалізавана ў сямейным жыцці. Аднак, кожны мае сваё пакліканне. Дзякуючы такому выхаду на многа больш людзей магло "злавіцца" на ўдзеле ў францішканскай сям'і, не трэба было выракацца таго, што практыкавалі паслядоўнікі I Ордэна.

     Прайшло ўжо некалькісот год, а гэты спосаб ісці ўслед за св. Францішкам у прытрымліванні Эвангеліі працягваецца да сёняшніх дзён. У вялікай сям'і Трэцяга Ордэну змяшчаюцца супольнасці Трэцяга Ордэну Рэгулярнага і Трэцяга Ордэну Свецкіх (Францішканскага Ордэну Свецкіх).

 

Трэці Ордэн Свецкіх

     Нягледзячы на пераследванні, супольнасці Трэцяга Ордэну Свецкіх налічваюць сёння каля 431 000 братоў і сёстраў(даныя з 1999г.).На сёняшні дзень афіцыйная назва гэта Францішканскі Ордэн Свецкіх. У штодзённым жыцці выкарыстоўваюцца таксама іншыя назвы, напрыклад: Свецкія Францішкане, Свецкі Ордэн Францішканскі, Трэці Ордэн, Ордэн Свецкіх, Трэці Ордэн Францішканскі Свецкіх. У Польшчы, асабліва ў часы панавання злачыннага камунізму, абмежавана іх існаванне да малітвы, забараняючы дзейнічаць "звонку". Гэта прывяло да пэўнага рэгрэсу. У апошні час назіраецца адраджэнне. Ствараецца вялікая колькасць супольнасцей, якія распачынаюць таксама розныя апостальскія справы.  

 

Трэці Ордэн Рэгулярны

     Трэці Ордэн Рэгулярны ўзнік з групы тэрцыяраў, якія вядуць супольнае жыццё. На сённяшні дзень налічваецца 800 братоў. На яго статуце абапіраюць сваё жыццё каля 30 мужчынскіх супольнасцей. У Польшчы да іх адносяцца Альбертыны. Акрамя таго на статуце III Ордэну абапіраюцца каля 460 жаночых супольнасцей, напрыклад заснаваныя бл. О. Ганаратам Козьмінскім - у іх жыве каля 200 000 сёстраў.

Трошкі з гісторыі...

     Першыя ўказанні для спосабу жыцця тэрцыяраў змясціў св. Францішак у выглашаных казаннях. Змешчаныя потым разам у вядомым нам "Лісце да ўсіх вернікаў" правілы жыцця свецкіх францішканаў больш дакладна прадставіў "Memoriale Propositi" з 1221г. У 1289г. папа Мікалай IV устанавіў Статут для тэрцыяраў. Сённяшні Статут ФЗС быў затверджаны 22 чэрвеня 1978г. папам Паўлам VI. На пачатку ён змяшчае ўжо ўспамінаны Ліст да вернікаў. А ў частцы Правілы жыцця  мы чытаем: "Статут і жыццё свецкіх Францішканаў наступны: захоўваць Эвангелію нашага Пана Езуса Хрыстуса, ідучы ўслед за св. Францішкам з Асыжу, для якога Хрыстус быў натхненнем і цэнтрам жыцця ў адносінах да Бога і людзей."

 
 
Імяніны
Domasława,
Domisława,
Marek, Melchior,
Regina, Rena,
Ryszard
_____________________
Да канца года засталося 116 дзён.
Час бяжыць!!!
Статыстыка
Наведвальнікаў: 837993
Апошняе
Кто на сайце?
Зараз на сайце знаходзяцца:
10 госцяў
Твой IP i Хост
IP : 38.107.191.93
Host: 38.107.191.93
Прапануем размясціць наш банер на вашай старонцы